3 траўня 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз перасохлую Дзвіну ў Віцебску спынены рух цеплаходаў

12
Праз перасохлую Дзвіну ў Віцебску спынены рух цеплаходаў

Узровень вады ў Дзвіне паводле стану на 2 жніўня складае ўсяго 4 сантыметры над узроўнем 0 паста.

У сувязі з абмяленнем прыпынілі рух цеплаходы па рацэ, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Яшчэ ў чэрвені МНС паведаміла аб падзенні ўзроўню вады ў Дзвіне ў раёне Віцебска ніжэй за небяспечную адзнаку, якая лімітуе суднаходства. Тады адзнака дасягнула 32 сантыметраў адносна 0 паста.

Віцебскія цеплаходы «Віцебск» і «Паўночная сталіца» маюць уляганне усяго 55 сантыметраў, аднак, падобна, цяпер фарватэр Дзвіны ўяўляе небяспеку нават для такіх плыткіх судоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках