3 траўня 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэмпература ў Менску б'е рэкорды стагоддзя

17
Тэмпература ў Менску б'е рэкорды стагоддзя

2 жніўня ў Менску пабіты тэмпературны рэкорд дня амаль 80-гадовай даўніны.

Тэмпература паветра дайшла да 34,5 градусаў цяпла. Ранейшы максімум, зафіксаваны 2 жніўні 1936 года, складаў 33 градусы, піша БелаПАН.

Пабіты рэкорд дня і ў маштабах усёй краіны. Ён быў роўны 35 градусам і быў зарэгістраваны ў Васілевічах таксама 78 гадоў таму. Новы экстрэмуму - 35,5 градуса ў Касцюковічах.

Сёння, 3 жніўня ў Менску чакаецца яшчэ гарачэй - 33-35 градусаў. Гэта азначае, што можа быць пабіты рэкорд не толькі месяца (34,6 градуса 24 жніўня 2007), але і за ўвесь перыяд метэаназіранняў (35 градусаў 29 ліпеня 1936 года).

Абсалютны максімум для ўсёй краіны за ўвесь перыяд метэаназіранняў (38 градусаў 20 жніўня 1946 года ў Васілевічах), хутчэй за ўсё, перасягнуты не будзе: сіноптыкі прагназуюць тэмпературу да 36 градусаў вышэй за нуль.

На 3 жніўня ў Беларусі авешчаны чырвоны ўзровень небяспекі. А вось 4 жніўня спёка крыху спадзе: тэрыторыю краіны павінен перасекчы халодны атмасферны фронт, які раніцай у нядзелю падышоў з захаду да нямецка-польскай мяжы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках