3 траўня 2024, Пятніца, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорка фільма «Адмірал»: Прыхільнікі Пуціна будуць гарэць у апраметнай

36
Зорка фільма «Адмірал»: Прыхільнікі Пуціна будуць гарэць у апраметнай

Расейскі актор Анатоль Пашынін выбачыўся перад украінцамі і распавёў, як ненавідзіць Пуціна.

Актор распавёў, што шмат расейцаў глыбей разумеюць сітуацыю, падтрымліваюць Украіну і не вераць "зомбі-скрыням".

Пра гэта гаворыцца ў "Светской жизни".

Артыст таксама параіў украінцам не слухаць тых, хто актыўна падтрымлівае дзеянні Пуціна. Пашынін упэўнены, што іх за гэта лёс яшчэ пакарае.

«Не спрачайцеся з тымі людзьмі, якія крычаць, хто як не Пуцін. Хай будуць яны праклятыя, забудзьцеся пра іх. Яны здохнуць і будуць гарэць у апраметнай", - падзяліўся думкамі актор.

Ён выбачыўся перад украінскім народам за тых, хто верыць расейскім навінам больш, чым сваёй радні ва Украіне.

"Я выбачаюся перад вамі, дарагія украінцы, за тых людзей, якія седзячы ў Чэлябінску ведаюць лепш за вас, што адбываецца ва Украіне. Прабачце, вось ёсць такія дэбілы", - разгаварыўся актор.

Ён дадаў, што ненавідзіць расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і "усю гэтую хеўру, якая хоць бы раз з ім за руку віталася".

"Я хачу, каб усе людзі разумелі, я ненавіджу гэтых істот. Таму што так тэрарызаваць людзей… Вось надоечы памёр актор Віталь Лінецкі. Я не разумею, чаму такія людзі паміраюць, а жывуць гэтыя Сіманенкі", - сказаў раз'юшаны Пашынін.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках