2 траўня 2024, Чацвер, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макс Мірны стаў бацькам у чацвёрты раз

24

Вядомы беларускі тэнісіст Макс Мірны ў чацвёрты раз стаў бацькам.

У суботу, 2 жніўня, у амерыканскім горадзе Брадэнтан (штат Фларыда), яго жонка Ксенія, нарадзіла сына Трафіма. Як стала вядома «Інтэрфаксу», малы з'явіўся на свет каля 14.00 паводле мясцовага часу, падчас родаў прысутнічаў сам тэнісіст. Вага другога сына Макса Мірнага склала 4 кг 400 гр, рост-50 см.

У сям'і Макса Мірнага, акрамя нованароджанага Трафіма, ужо ёсць трое дзяцей: дочкі Меланія (9 гадоў) і Петра (7 гадоў), а таксама сын Дзямід (4 гады). Мама малога і нованароджаны пакуль што знаходзяцца ў клініцы, але адчуваюць сябе добра.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках