2 траўня 2024, Чацвер, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуе ўвод «міратворцаў» у Чарнігаўскую вобласць?

36

На мяжы з Украінай Расея засяродзіла 34 адзінкі вайсковай бронетэхнікі з міратворчай сімволікай.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

«Расейцы назапашваюць жывую сілу і ўзбраенне паблізу ўкраінска-расейскай мяжы. Так, у Бялоўскі і Суджанскі раёны Курскай вобласці перакінутая брыгада шрубалётных падраздзяленняў Узброеных сіл Расеі. Каля вёскі Белая Бярозка Бранскай вобласці сканцэнтраваныя 34 адзінкі вайсковай бронетэхнікі Расейскай федэрацыі з нанесенай сімволікай міратворчага вайсковага кантынгенту», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што войскі сканцэнтраваныя не ля межаў з Данецкай і Луганскай абласцямі Украіны, дзе ідзе антытэрарыстычная аперацыя, а ля Чарнігаўскай вобласці, праз якую адкрываецца самы кароткі шлях з тэрыторыі РФ на Кіеў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках