3 траўня 2024, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фэст Kubana гатовы пераехаць у Грузію

2
Фэст Kubana гатовы пераехаць у Грузію

Арганізатары вядомага музычнага фэсту ў Краснадарскім краі Расеі заявілі, што імпрэза сёлета пройдзе астатнім разам.

"Абставіны мацнейшыя за нас. За гэтыя гады мы звыклі дарыць вам радасць, здзяйсняць цуды і ссоўваць горы. Kubana сыходзіць, але жыццё на гэтым не заканчваецца. Больш за тое - яно працягваецца, бо з 14 да 19 жніўня ў нас ёсць шанец запаліць так, што полымя паўвыспы свабоды застанецца ў нашых сэрцах назаўсёды", - гаворыцца ў заяве арганізатараў на сайце фэсту.

Летась фэст адзначыў пяцігадовыя ўгодкі, гэтым летам ён пройдзе, як і ў ранейшыя гады, у паселішчы Весялоўка Таманскай паўвыспы.

Арганізатары Kubana не выключаюць правядзення аналагічнай акцыі ў Грузіі. "Грузія - адназначна так", - сказаў прадусар фэсту Ілля Астроўскі ў часе анлайн-канфэрэнцыі, адказваючы на пытанне, ці магчыма правядзенне фэсту такога ж фармату, як Kubana, у іншай найбліжэйшай краіне, напрыклад у Абхазіі ці Грузіі, паведамляе РІА "Новості".

Ён нагадаў, што з Крыма ў Грузію сёлета пераехаў музычны фэст КаZантип. "Мы бачым прыклад таго, як у Грузію пераехаў КаZантип, мы яшчэ не ведаем, чым скончыцца гэты экспэрымент, але я зычу хлопцам поспехаў і спадзяюся, што ўсё пройдзе добра", - дадаў Астроўскі.

Прадусар адхіліў магчымасць правядзення фэсту ў Абхазіі ці ў Крыме. "На жаль, на сённяшні момант са зразумелых прычын для правядзення Kubana Крым разглядацца не можа, бо Kubana - гэта фэст, на якім выступае блізу 70-80% замежных артыстаў, і, як вы разумееце, з паездкамі ў Крым могуць узнікнуць пытанні адміністрацыйнага характару", - сказаў ён.

Са слоў Астроўскага, краснадарскія ўлады "падтрымлівалі і далей падтрымліваюць гэты фэст", аднак арганізатары сутыкнуліся з неадэкватнай коштавай палітыкай бізнэсоўцаў. "Усе, хто ўдзельнічае ў абслугоўванні турыстычнай плыні падчас фэсту, жывуць паводле схемы: абабіць грошай як мага больш сёлета, а далей няхай усё гарыць гарам. Немагчыма плаціць па 100-150 еўра за пакой у гатэлі, які не адпавядае нават тром зоркам", - распавёў Астроўскі.

Ён адзначыў, што збольшага на пастанову адмовіцца ад правядзення Kubana ў Краснадарскім краі паўплывалі палітычныя падзеі. "Дадалася нейкая палітычная сітуацыя. Мы звязваліся з шмат якімі артыстамі, не з тымі, хто выступаў летась, і атрымлівалі шмат адмоў", - заявіў прадусар.

Раней тры музычныя калектывы - з Канады, ЗША і Швэцыі - адмовіліся ад выступу сёлета. СМІ ўдакладнялі, што артысты прынялі такую пастанову "з меркаванняў бяспекі" праз падзеі ва Украіне.

Сярод пакінутых заяўленых удзельнікаў - паўднёваафрыканскі музычны калектыў Die Antwoord, нямецкія электроншчыкі Scooter, ска-панк з Фларыды Less Than Jake, ангельскі інды-рок-гурт Spector і шмат іншых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках