2 траўня 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Зямлю ўпадуць два савецкіх спадарожнікі

9
На Зямлю ўпадуць два савецкіх спадарожнікі

Два спадарожнікі, запушчаныя Савецкім Саюзам, павінны ўпасці на Зямлю ў панядзелак.

Пра гэта сведчаць звесткі амерыканскай Сістэмы кантролю касмічнай прасторы, якія падае "Інтэрфакс".

Савецкі спадарожнік сістэмы ранняга папярэджання аб ракетным нападзе "Космас-903" (тыпу "Вока") ўпадзе на Зямлю ў ноч на 4 жніўня. "Космас-903" (паводле міжнароднага каталога яго нумар - 1977 027А) увойдзе ў шчыльныя слаі атмасферы і спыніць балістычнае існаванне, прыблізна, у раёне над Берынгавым морам. У другой палове таго ж дня спыніць балістычнае існаванне "Космас-1151". Ён увойдзе ў шчыльныя слаі атмасферы недзе над Карскім морам.

"Космас-903" быў запушчаны з касмадрома Плясецк 11 красавіка 1977 года з дапамогай ракеты-носьбіта "Маланка". Чакаецца, што пры ўваходжанні ў шчыльныя слаі атмасферы дзевяціметровы спадарожнік разбурыцца, яго асобныя незгарэлыя фрагменты могуць дасягнуць паверхні Зямлі.

У расейскай сістэме кантролю касмічнай прасторы паведамілі, што сыход з арбіты аднаго са спадарожнікаў адбудзецца ў нядзелю, прыкладна а 16:00 паводле менскага часу над Атлантыкай. Калі абломкі дасягнуць паверхні, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках