2 траўня 2024, Чацвер, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знакаміты расейскі каментатар заклікаў адмовіцца ад ЧС-2018

17
Знакаміты расейскі каментатар заклікаў адмовіцца ад ЧС-2018

Расейскі тэлекаментатар Уладзімір Пературын заклікаў адмовіцца ад правядзення ў РФ чэмпіянату свету ў футболе 2018 года.

На думку журналіста, Расея не павінна арганізоўваць турнір праз недахоп грошай, піша Lenta.ru.

«Трэба тэрмінова адмовіцца ад яго правядзення. Для нас гэта будзе вельмі дарагі чэмпіянат. Трэба будаваць базы, стадыёны, тэлецэнтры. Чэмпіянат свету - гэта не Алімпіяда, - заявіў Пературын у інтэрв'ю газеце «Спорт уік-энд». - Мы бедна жывем, а чэмпіянат свету будзе каштаваць некалькі мільярдаў».

Пературын на працягу 19 гадоў быў нязменным вядучым тэлеперадачы «Футбольны агляд». Ён таксама працаваў на многіх буйных футбольных спаборніцтвах і Алімпійскіх гульнях.

Раней да байкоту чэмпіянату свету-2018 у Расеі заклікаў былы трэнер зборнай Нідэрландаў Джон ван 'т Схіп. Таксама брытанскі віцэ-прэм'ер Нік Клег выказваў меркаванне, што неабходна адабраць у Расеі права правядзення сусветнага першынства 2018 года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках