2 траўня 2024, Чацвер, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі абвясцілі пра засуху ў Беларусі

16
Сіноптыкі абвясцілі пра засуху ў Беларусі

На фоне анамальна высокіх тэмператур у дзённыя гадзіны адносная вільготнасць паветра паніжаецца да 19-30%.

Гэта сведчыць аб узнікненні атмасфернай засухі, паведамляе сайт Гідраметцэнтра.

«У другой палове ліпеня на пераважнай тэрыторыі Беларусі назіраўся вялікі дэфіцыт ападкаў - іх выпала не больш за 5-30% ад нормы для гэтага перыяду. У спалучэнні з анамальна гарачым надвор'ем у канцы месяца гэта прывяло да пагаршэння забеспячэння вільгаццю сельскагаспадарчых культур, на значнай тэрыторыі краіны зарэгістравана ўзнікненне глебавай засухі рознай інтэнсіўнасці», - гаворыцца ў паведамленні.

Сіноптыкі адзначаюць, што ўжыванне тэрміна «засуха» пацверджана даследаваннямі. «Вынікі інструментальнага вызначэння вільготнасці, праведзенага метэастанцыі 28 ліпеня, паказалі недахоп глебавай вільгаці ў многіх раёнах паўднёвай паловы і на захадзе рэспублікі, і нават месцамі ў паўночным рэгіёне. Пад бульбай, кукурузай, караняплодамі і травой шэраг метэастанцый Берасцейскай, асобныя метэастанцыі Гарадзенскай, на паўднёвым усходзе Менскай і Магілёўскай абласцей адзначылі нізкія запасы вільгаці ў глебе - у паўмятровым пласце змяшчалася менш за 30 мм, на асобных участках - менш за 10 мм, у ворным не больш 1-8 мм прадуктыўнай вільгаці. Паводле звестак метэастанцыі Ваўкавыску ворны пласт лёгкіх глеб цалкам высушаны. На фоне анамальна высокіх тэмператур у дзённыя гадзіны адносная вільготнасць паветра паніжаецца да 19-30%, што сведчыць аб узнікненні атмасфернай засухі», - адзначаюць у Гідраметцэнтры.

Прагназуецца, што ў першай дэкадзе жніўня ў сувязі з захаваннем гарачага і ў асноўным сухога надвор'я засуха ўзмоцніцца, стан сельскагаспадарчых культур будзе пагаршацца.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках