2 траўня 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NАТO: Датычнасць Расеі да катастрофы «Боінга» даказаная

15
NАТO: Датычнасць Расеі да катастрофы «Боінга» даказаная

У NATO ёсць звесткі, якія даказваюць датычнасць тэрарыстаў да катастрофы малайзійскага самалёта ў Данецкай вобласці Украіны.

Аб гэтым заявіў Генеральны сакратар Альянсу Андэрс Фог Расмусэн, паведамляе Цензор.нет са спасылкай на Midi Libre.

Ён дадаў, што, нягледзячы на наяўнасць такіх звестак, ён падтрымлівае правядзенне поўнага і незалежнага міжнароднага расследавання авіякатастрофы. Раней крыніца ў NATO заявіла, што Паўночнаатлантычны альянс не ўдзельнічае ў расследаванні абставінаў катастрофы «Боінга».

Сёння стала вядома, што расейскія тэрарысты не выпускаюць вагон з рэчамі ахвяр катастрофы самалёта з Тарэза. Пра гэта распавёў кіраўнік міжнароднай пошукавай місіі Піцер-Яап Альберсберг, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

«Ён усё яшчэ знаходзіцца ў раёне Тарэза пад кантролем сепаратыстаў. На гэты момант я магу сказаць, што гэты чыгуначны вагон з'яўляецца прадметам перамоваў паміж АБСЕ і мясцовымі ўладамі», - паведаміў кіраўнік місіі падчас брыфінгу ў Харкаве. Разам з тым ён адмовіўся паведаміць, якая колькасць целаў і фрагментаў цел была дастаўленая ў Харкаў у ноч на нядзелю.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках