2 траўня 2024, Чацвер, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік з вайсковай тэхнікай з Расеі ў Гомелі (Відэа)

30

Новае пацвярджэнне інфармацыі, распаўсюджанай сёння ўладамі Украіны.

Гамяльчук зняў на відэакамеру цягнік з вайсковай тэхнікай, які прыбыў з Расеі. Ролік выкладзены на YouTube 1 жніўня.

Аб прыбыцці ў Беларусь цягніка з тэхнікай з Расеі сёння паведаміў сайт Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

«У Рэспубліку Беларусь, у горад Гомель на чыгуначную станцыю «Паўночны» ўчора прыбыў расейскі вайсковы эшалон ў складзе 65 платформаў з самаходнымі мінамётнымі ўстаноўкамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней сайт charter97.org паведамляў аб цягніку з дзясяткамі адзінак вайсковай тэхнікі, які быў заўважаны на чыгуначных шляхах у Гомелі. Фотаздымкі, якія з'явіліся ў інтэрнэце, былі зробленыя 1 жніўня ў раёне тлушчавага камбіната ў мікрараёне Беліца. «Штук 15 ГАЗ-66 з мінамётамі і штук 10 Птшэк», - пісаў чытач.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках