28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка ў Брусэлі патрабуе ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

47
Парашэнка ў Брусэлі патрабуе ўзмацніць санкцыі супраць Расеі

Санкцыі могуць спыніць Пуціна, мяркуе прэзідэнт.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыбыў у Брусэль, дзе ў рамках рабочага візіту запланавана 11 двухбаковых сустрэч з лідарамі ЕЗ.

Перад пачаткам сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Херманам Ван Рампеем Парашэнка заявіў аб неабходнасці ўзмацнення міжнародных санкцый супраць Расейскай Федэрацыі.

"Санкцыі - гэта дзеянні, накіраваныя на дээскалацыю канфлікту", - цытуе кіраўніка дзяржавы Укрінфарм.

Прэзідэнт пацвердзіў, што ўкраінская старана патрабуе больш санкцый супраць Масквы.

Парашэнка таксама сустрэўся з прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлем Барозу.

Раней намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы паведаміў, што ў Брусэлі Парашэнка правядзе 11 сустрэч з лідарамі ЕЗ і кіраўнікамі еўрапейскіх краін, возьме ўдзел у Еўрапейскай радзе кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў і ў саміце ЕНП (Еўрапейскай народнай партыі).

Прапановы новых санкцый супраць Расеі могуць быць прынятыя на пазачарговым саміце Еўразвяза, які адбудзецца ў суботу, 30 жніўня, у Брусэлі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках