24 красавiка 2024, Серада, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хадакоўскі: Захоп узбярэжжа расхіне шлях на Запарожжа і Херсон

16
Аляксандр Хадакоўскі: Захоп узбярэжжа расхіне шлях на Запарожжа і Херсон

Кіраўнік тэрарыстычнага батальёна "Усход" Аляксандр Хадакоўскі распавёў аб планах сэпаратыстаў.

Паводле ягоных слоў, яны могуць рухацца з Данбаса на поўдзень Украіны, у бок Запарожжа, Херсона і Крыма. Адказваючы на пытанне, якая канчатковая мэта аперацыі пасля ўзяцця Новаазоўска, Аляксандр Хадакоўскі заявіў, што тут можна паставіць знак бясконцасці. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю ўкраінскай рэдакцыі « Радыё Свабода».

«Для мяне немалаважна, што мы атрымалі марское злучэнне. Гэта прынцыповы момант. Калі мы будзем кантраляваць узбярэжжа да мяжы Данецкай вобласці, то гэта дасць нам магчымасць для пэўных аператыўных манэўраў, плюс расхінае магчымасць для прасоўвання ў бок Запарожжа, Херсона і адпаведна ў бок Крыма, - сказаў кіраўнік батальёна «Усход». - Відавочна, што пасля таго як мы адзін аднаго моцна пашкуматаем, то ў кожным выпадку сядзем за стол перамоў».

Аляксандр Хадакоўскі з'яўляецца кіраўніком батальёна «Усход», аднаго з фармаванняў «ДНР», якую ва Украіне прызналі тэрарыcтычнай арганізацыяй. Раней ён камандаваў спецпадраздзяленнем СБУ «Альфа» ў Данецкай вобласці.

Паводле звестак РНБА Украіны, прарасейскія ваеўнікі ва ўзаемадзеянні з расейскімі войскамі 27 жніўня захапілі горад Новаазоўск і шэраг суседніх населеных пунктаў Данецкай вобласці.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках