Жыхары Марыупаля атачылі горад жывым колам
44- 30.08.2014, 19:46
- 63,918
Бяззбройныя марыупальцы атачылі горад жывым колам, выступаючы супраць уварвання расейскіх войскаў.
Больш за тысячу жыхароў места пачалі фармаваць жывы ланцуг на блокпосце з боку выезду з горада ў кірунку Новаазоўска. Пра гэта ў сацсетках паведамляюць відавочцы з месца здарэння, піша "Украінская праўда".
Так, польскі журналіст Павел Пянёнжэк напісаў пра гэта на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў "Твітэр". "Жывы ланцуг у Марыупалі. Тут да тысячы чалавек. У кадр не змяшчаецца", - паведаміў ён.
У сваю чаргу нідэрландскі журналіст Олаф Кунс дадаў, што сярод сабраных ёсць шмат жанчын і дзяцей.