29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод тэрарыстаў Пургін едзе ў Менск

31
Верхавод тэрарыстаў Пургін едзе ў Менск

Сустрэча кантактнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне пройдзе ў Менску 1 верасня.

Самаабвешчаную Данецкую народную рэспубліку (ДНР) на ёй будзе прадстаўляць «віцэ-прэм'ер» Андрэй Пургін, піша РБК. «Сустрэча адбудзецца ў Менску ў панядзелак, ад ДНР буду ўдзельнічаць я», - сказаў ён падчас візіту ў Маскву.

Са слоў «віцэ-прэм'ера», яму не вядома, хто будзе прадстаўляць ўкраінскія ўлады на перамовах.

Андрэй Пургін дадаў, што на перамовах ДНР мае намер падняць пытанне аб абмене палоннымі па формуле «ўсіх на ўсіх». Паводле яго звестак, на сёння каля 300 баевікоў знаходзяцца ў палоне ва ўкраінскіх сілавікоў, каля 1 тысячы ўважаюцца за прапаўшых без вестак.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках