24 красавiка 2024, Серада, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі «канвой Пуціна» прыбыў на мяжу з Украінай

21
Другі «канвой Пуціна» прыбыў на мяжу з Украінай

280 белых КамАЗзаў стаяць у пункце пропуску «Данецк» на тэрыторыі Расеі.

Да ўкраінскай мяжы прыбыла новая расейская «гуманітарная калона». Блізу 280 расейскіх грузавікоў, пафарбаваных у белы колер, сталі лагерам каля памежнага пункта пропуску «Данецк» у Растоўскай вобласці, рыхтуючыся ўехаць на тэрыторыю Украіны, паведамляе Цензор.нет са спасылкай на расейскія СМІ.

Груз быў дастаўлены ў Растоўскую вобласць чыгуначным транспартам, а затым перакладзены на грузавікі. Час пераходу мяжы і маршрут руху расейскай калоны трымаюцца ў таямніцы, адзначае агенцтва dpa.

Аб пастаўцы грузу на Данбас дамовіліся прэзідэнты Расеі і Украіны Уладзімір Пуцін і Пётр Парашэнка на сустрэчы ў Менску 26 жніўня. Кіеў пагадзіўся прыняць гуманітарны груз пры ўмове, што той пройдзе ўсе мытныя працэдуры і будзе перададзены прадстаўнікам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа. Першую партыю гуманітарнай дапамогі Расея даставіла ва Украіну без санкцыі ўладаў у Кіеве.

Фота з архіву

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках