29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO створыць пяць новых баз у краінах Балтыі і Польшчы

7
NATO створыць пяць новых баз у краінах Балтыі і Польшчы

Плануецца таксама фармаванне кантынгенту хуткага рэагавання.

NATO ў сувязі з дзеяннямі Расеі ва Украіне плануе стварыць пяць новых баз у краінах Балтыі і Польшчы. На кожнай мяркуецца размясціць на пастаяннай аснове ад 300 да 600 вайскоўцаў Паўночнаатлантычнага альянсу. Экспэрты ў сферы лагістыкі, разведкі і планавання будуць займацца на гэтых базах падрыхтоўкай вайсковых вучэнняў, а пры неабходнасці - і ваенных аперацый у гэтых краінах. Пра гэта паведаміў у нядзелю 31 жніўня, штотыднёвік Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка NATO, паведамляе Deutsche Welle.

Са слоў прадстаўніка Альянсу, дэталі плана мяркуецца распрацаваць пасля заканчэння саміту NATO, які пройдзе ва Уэльсе 4-5 верасня. Як паведамляе выданне, паслы 28 краін-чальцоў NATO ўзгаднілі ў Брусэлі сакрэтную праграму аб'ёмам 20 старонак. У гэтым дакуменце Расея кваліфікаваная як «пагроза еўраатлантычнай бяспецы», а альянс абавязваецца «павялічыць магчымасці ўсходніх саюзнікаў па прыёме падмацаванняў з іншых краін NATO».

Паводле звестак выдання, NATO таксама плануе сфармаваць кантынгент хуткага рэагавання колькасцю блізу 4000 вайскоўцаў, гатовы да адпраўкі ў рэгіён крызісу на працягу 2-7 дзён. Гэта азначае, што гэты кантынгент павінен быць гатовы выканаць задачы значна хутчэй, чым цяперашнія сілы хуткага рэагавання - NATO Response Force.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках