28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў: Пуціна няправільна зразумелі

35
Пяскоў: Пуціна няправільна зразумелі

Прэс-сакратар Пуціна растлумачыў яго заявы аб «дзяржаўнасці» Данбаса.

Дзмітрый Пяскоў сказаў, што прэзідэнт Расеі не заклікае да надання дзяржаўнага статусу рэгіёнам усходняй Украіны, якія апынуліся пад кантролем прарасейскіх сепаратыстаў. У інтэрв'ю «Першаму каналу» Уладзімір Пуцін сказаў, што «трэба неадкладна прыступіць да субстантыўных, змястоўных перамоваў, і не па тэхнічных пытаннях, а па пытаннях палітычнай арганізацыі грамадства і дзяржаўнасці на паўднёвым усходзе Украіны з мэтай безумоўнага забеспячэння законных інтарэсаў людзей, якія там пражываюць».

«Гэта тыя самыя інклюзіўныя перамовы, якія павінны вызначыць узаемаадносіны (Кіева - рэд.) з усходнімі рэгіёнамі - гэта перамовы ўнутры Украіны, якія тычацца ўнутрыўкраінскага ладу, з тым каб інтарэсы ўсходніх рэгіёнаў гэтай краіны, інтарэсы Новаросіі ўлічваліся як, у якой ступені, з дапамогай якіх механізмаў і гэтак далей. Вось што мелася на ўвазе прэзідэнтам», - пракаментаваў Пяскоў словы Пуціна ў інтэрв'ю агенцтву РІА "Новости".

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне пра тое, ці ідзе гаворка аб наданні дзяржаўнага статусу ўсходнім абласцям Украіны, Пяскоў сказаў: «Абсалютна [не ідзе]. Гэта вынікае з заявы прэзідэнта. Гэта, у дадзеным выпадку, абсалютна няправільная трактоўка».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках