18 красавiка 2024, Чацвер, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На 14 станцыях метро з'явяцца зоны надгляду

9
На 14 станцыях метро з'явяцца зоны надгляду

У менскім метро ў верасні з'явяцца 24 зоны надгляду пасажыраў, іх багажу і ручной паклажы.

Абсталяванне зон надгляду вядзецца на станцыях «Кастрычніцкая», «Купалаўская», «Плошча Перамогі», «Плошча Леніна», «Інстытут культуры», «Няміга», «Спартыўная», «Аўтазаводская», «Пралетарская», «Уручча», «Магілёўская», «Каменная Горка»,«Пушкінская» і «Плошча Якуба Коласа», паведамляе БелаПАН

У кожнай зоне прадугледжаная ўстаноўка арачнага многазонавага металадэтэктара, рэнтгенаўскай устаноўкі (сканэра), сістэмы відэаназірання. «Абсталяванне валодае самымі сучаснымі характарыстыкамі. Так, напрыклад, рэнтгенатэлевізійнная сістэма, або інтраскапія, аўтаматычна вызначае выбуховыя рэчывы (такое абсталяванне, дарэчы, усталяванае ў нацыянальным аэрапорце Менск, у метрапалітэнах Екацярынбурга і Пекіна). Металадэтэктар мае некалькі ўзроўняў у вызначэнні металаў, у тым ліку на ўзроўні абутку», - адзначыла прэс-служба.

На другім этапе зоны надгляду абсталююць яшчэ на чатырох станцыях метро: «Грушаўка», «Міхалова», «Малінаўка» і «Пятроўшчына».

Дагляд багажу і ручной паклажы пасажыраў метрапалітэна будзе праводзіць інспектар службы бяспекі метрапалітэна ў адпаведнасці з распрацаванай раней інструкцыяй. "Арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па дагляду ў Менскім метрапалітэне нацэленыя на выяўленне і прадухіленне незаконнага праносу на станцыі небяспечных рэчаў і прадметаў, а таксама вырабаў, свабодны абарот якіх на тэрыторыі рэспублікі забаронены або абмежаваны", - гаворыцца ў паведамленні Менскага метрапалітэна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках