24 красавiка 2024, Серада, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Канады і ЗША сабраліся ў Нью-Ёрку

8
Беларусы Канады і ЗША сабраліся ў Нью-Ёрку

У грамадскай зале Сабору Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку пачалася XXXI сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі.

Беларусы ЗША і Канады традыцыйна збіраюцца на яе на працягу больш за 60 гадоў. Тэма гэтай сустрэчы - «Свабода палітвязняў, свабода слова і свабода ад страху». Сустрэча праводзіцца арганізацыяй Беларуска-амерыканскае задзiночанне і Згуртаваннем беларусаў Канады, паведамляе «Радыё Свабода».

У суботу ўдзельнікі сустрэчы адзначылі 23 гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларусі, паглядзелі выставу вышыванак Ірыны Варабей з Канады і фатаграфіі амерыканскага дыпламата Джона Кунстадтэра «Неруш».

У нядзелю пасля набажэнства і афіцыйнага адкрыцця адбудзецца дыскусія аб напрамках дзейнасці дыяспары і магчымасці садзейнічання дэмакратызацыі Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках