20 красавiка 2024, Субота, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпіс Трубяцкі»: Усё - да лепшага

23
«Ляпіс Трубяцкі»: Усё - да лепшага

Беларускі гурт развітаўся са сваімі прыхільнікамі.

На афіцыйным сайце «Ляпіса Трубяцкога» з'явіўся запіс аб тым, што калектыў спыняе сваю дзейнасць. Заўтра музыкі абяцаюць распавесці аб далейшых планах.

«Гурт «Ляпіс Трубяцкі» скончыў сваё існаванне. Дзякуй усім, хто быў з намі гэтыя 24 гады (афігець). Што будзе далей з удзельнікамі калектыву - вы даведаецеся ўжо заўтра. Усё да лепшага!» - гаворыцца ў паведамленні.

Як заявіў раней Сяргей Міхалок, з 1 верасня «Ляпіс Трубяцкі» спыніць сваё існаванне. Развітальны тур стаў самым кароткім у гісторыі гурту: калектыў выступіў у Маскве, Вільні і Кіеве. Самае апошняе выступленне гурту прайшло ў Піцеры 28 жніўня.

Выступы «Ляпіса Трубяцкога» ў Беларусі забароненыя праз крытыку гуртам уладаў краіны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках