27 красавiка 2024, Субота, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адпраўляюць Украіне вайсковую дапамогу

49
ЗША адпраўляюць Украіне вайсковую дапамогу

Міністэрства абароны ЗША бліжэйшым часам адправіць чарговы груз з вайсковым абсталяваннем для ўкраінскага войска.

Пра гэта паведамляе радыёстанцыя «Голас Амерыкі».

Апошнія пастаўкі ўключаюць шаломы, робатаў для абясшкоджвання боепрыпасаў, радыёпрыёмнікі, бронекамізэлькі, індывідуальныя аптэчкі, спальныя дыванкі і курткі. Бліжэйшыя тыдні будуць накіраваныя прыборы начнога бачання, цеплавізары і дадатковыя радыёстанцыі.

Акрамя таго, неўзабаве дапамогу атрымае і Дзяржаўная памежная служба Украіны: вопратку, намёты, генератары малой магутнасці, ручныя паліўныя помпы, інжынернае абсталяванне, сродкі сувязі, транспартныя сродкі, індывідуальны несмяротны тактычны рыштунак і сродкі назірання.

У будучыні ЗША паставяць дадатковую тэхніку і абсталяванне відэаназірання, грузавікі і малыя патрульныя судны.

Міністэрства абароны ЗША і Дзяржаўны Дэпартамент выкарыстоўваюць 19 мільёнаў даляраў з Глабальнага Рэзервовага фонду бяспекі для падрыхтоўкі і забеспячэння Нацыянальнай Гвардыі Украіны.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках