7 траўня 2024, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэмпература ў Менску пабіла рэкорд XX стагоддзя

12
Тэмпература ў Менску пабіла рэкорд XX стагоддзя

3 жніўня ў беларускай сталіцы была зафіксаваная максімальная тэмпература за ўвесь перыяд метэаназіранняў.

29 ліпеня 1936 у Менску было 35 градусаў, і доўгі час гэта з'яўлялася абсалютным рэкордам. Учора планка ўзятая. 3 жніўня ў сталіцы Беларусі была зафіксаваная тэмпература 35,6 градуса. «Максімум» дня належыць Мар'інай Горцы - 36,5 градуса вышэй за нуль, піша onliner.by.

Паводле звестак сіноптыкаў, у панядзелак і ў аўторак надвор'е абумовіць вельмі цёплая перыферыя шырокага антыцыклону з цэнтрам над Архангельскай вобласцю. Пры гэтым на паўночны ўсход краіны пачне паступаць менш гарачае паветра з Расейскай раўніны. На большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца гарачае надвор'е, у паўночна-ўсходніх раёнах краіны спёка зменшыцца.

4 жніўня ўночы на захадзе Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей, удзень у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Максімальная тэмпература ўдзень ад +27°С на паўночным усходзе да +35°С на паўднёвым захадзе краіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках