7 траўня 2024, aўторак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімчанка заявіў пра гатоўнасць перадаць свае актывы дзяржаве

8
Цімчанка заявіў пра гатоўнасць перадаць свае актывы дзяржаве

Асноўны ўладальнік Volga Group Генадзь Цімчанка гатовы перадаць дзяржаве актывы, якія ўваходзяць у ягоную інвестыцыйную групу.

Пра гэта ён, набліжаны да Пуціна алігарх, заявіў у інтэрв'ю ІТАР-ТАСС.

"Асабіста нам з жонкай мільярды не патрэбныя", - сказаў Генадзь Цімчанка, дадаўшы, што гатовы ўсё аддаць дзяржаве або перадаць свае актывы на дабрачыннасць. "Абы пайшло на карысць", - растлумачыў ён.

Распавёў Цімчанка і пра тое, як на ім адбіваюцца ўведзеныя санкцыі: "Сям'я вось адправілася на лета на поўдзень Францыі, дзе мы традыцыйна адпачываем кожны год, а я апынуўся адрэзаны ад усяго гэтага. Ад родных, ад любімага сабакі... 11 ліпеня сыну споўнілася 19 гадоў. Каб нам адсвяткаваць дзень нараджэння разам, ён прыязджаў у Расею з Швайцарыі, дзе вучыцца ва ўніверсітэце".

"Кампанія Gulfstream перастала выконваць дамоўленасці, спыніўшы палёты майго самалёта, набытага ў яе ж за немалыя грошы. Мой Gulfstream нельга эксплуатаваць, паколькі кампанія не забяспечвае яго запаснымі часткамі, лётчык не мае права карыстацца навігацыяй, убудаванымі картамі. Супрацоўнікам гэтай кампаніі забаронена са мной мець стасункі", - сказаў бізнэсовец.

Ён распавёў, што хоць ЕЗ не ўносіў яго ў чорныя спісы, паехаць ён туды не можа: "Ёсць падставы сур'ёзна баяцца правакацыяў з боку спецслужбаў ЗША. Паверце, гэта не здагадкі, а цалкам канкрэтная інфармацыя".

Цімчанка паведаміў, што падаткі ўжо 14 гадоў плаціць у Швайцарыі. "Але ўсё, што належыць адлічваць у расейскую скарбніцу, акуратна перавожу. Я спраўны падаткаплатнік і маю намер заставацца такім надалей. У прынцыпе мог бы скараціць выплаты, спаслаўшыся на правілы аб забароне двайнога падаткаабкладання, але не рабіў гэтага, разумеючы, што мае грошы ідуць і на пенсіі, заробкі расейскім лекарам, настаўнікам, вайскоўцам. Не збяднею, калі падзялюся з бюджэтам", - сказаў ён.

"За ўсё ў жыцці трэба плаціць. І за знаёмства з кіраўніцтвам краіны таксама. Зрэшты, асабістымі нявыкруткамі і праблемамі, выдаткамі, што ўзніклі ў бізнэсе, можна і трэба пагрэбаваць, калі гаворка заходзіць пра інтарэсы дзяржавы", - мяркуе Цімчанка.

Бізнэсовец адзначыў, што не збіраецца выходзіць з праектаў у Пулкава і Шарамецьева. Растанне з Gunvor, паводле ягоных слоў, было запланаванае задоўга да санкцый праз рознае бачанне будучыні кампаніі з дзелавым партнёрам Тарб'ёрнам Тарнквістам. Пры гэтым ён гатовы адмовіцца ад будаўніцтва стадыёна ў Валгаградзе для чэмпіянату свету 2018 года, калі на будаўніцтва не будзе выдзелена мінімум 17 млрд рублёў (супраць цяперашніх 15 млрд).

"У нас камерцыйная арганізацыя, мы абавязаны зарабляць. Гэта да часта памянёнай тэмы пра маю блізкасці да прэзідэнта Пуціна. Грошы на будаўніцтва стадыёнаў выдзяляе дзяржава, але ў гэтай сітуацыі ў нас няма ніякіх прэферэнцый", - патлумачыў Цімчанка.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках