7 траўня 2024, aўторак, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея правядзе беспрэцэдэнтныя вайсковыя вучэнні ля межаў з Украінай

12
Расея правядзе беспрэцэдэнтныя вайсковыя вучэнні ля межаў з Украінай

У манеўрах возьмуць удзел авіяцыя і СПА трох вайсковых акруг.

Дзвюхстароннія камандна-штабныя вучэнні з удзелам кіраўніцтва вайскова-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны Заходняй і Цэнтральнай акруг пройдуць у перыяд з 4 да 8 жніўня, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Міністэрства абароны РФ. Як заявіў агенцтву афіцыйны прадстаўнік ВПС палкоўнік Ігар Клімаў, такія маштабныя вучэнні праводзяцца ўпершыню, у іх возьмуць удзел авіяцыя і сілы СПА з розных рэгіёнаў краіны, у часе вучэнняў зробяць вылеты больш за 100 самалётаў.

Паводле плану першага этапу авіяцыя адпрацуе магчымасці хуткай змены аэрадрома базавання: прадугледжаны пералёт авіяцыйных падраздзяленняў з паўночных аэрадромаў Заходняй вайсковай акругі на аэрадромы Цэнтральнай вайсковага акругі, паведамляе РБК.

«Агулам у вучэннях будзе задзейнічана больш за 100 лятальных апаратаў розных родаў авіяцыі, такіх як знішчальнікі Су-27, МіГ-31, шматфункцыйныя комплексы Су-34, франтавыя бамбавікі Су-24, гелікоптэры Мі-8, Мі-24 і Мі 28Н», - удакладніў Клімаў.

На другім этапе, распавёў Клімаў, удзельнікі вучэнняў адпрацуюць баявое ўжыванне авіяцыйных падраздзяленняў з аперацыйных аэрадромаў паўднёвага кірунку Армавір, Крымск, Маздок, Марозаўск ды іншых. Падчас манеўраў будуць праведзеныя шматлікія вылеты баявой авіяцыі, пры гэтым лётчыкі будуць ужываць сродкі знішчэння паветраных і наземных цэляў у незнаёмых варунках, паколькі перакінутыя з іншых акруг часткі не знаёмыя з палігонамі раёна вучэнняў. Для адпрацоўкі ўзаемадзеяння авіяцыі і СПА падчас вучэнняў будуць рабіцца як электронныя, так і рэальныя старты зенітных ракет.

Увесну і ўлетку 2014 года Узброеныя сілы Расеі правялі некалькі шырокамаштабных вучэнняў. Яны праходзілі на фоне абвастрэння ўнутрыпалітычнай сітуацыі ва Украіне. У Растоўскай вобласці і на Стаўраполлі з 29 да 31 ліпеня прайшлі трохдзённыя лётна-тактычныя вучэнні з баявой стралянінай, у якіх задзейнічаны больш за 30 гелікоптэраў. Падчас трэнінгаў экіпажы зрабілі баявыя запусканні некіравальных рэактыўных набояў па розных цэлях і адпрацуюць мэтады знішчэння наземных цэляў з 23-мм гармат і 23,7-мм кулямётаў.

Мэтай вучэнняў з'яўлялася адпрацоўка ўзаемадзеяння пры знішчэнні паветранага дэсанту ўмоўнага супраціўніка, а таксама пры агнявой падтрымцы наступальным мотастралковых і танкавым падраздзяленням. Агулам у лётна-тактычных вучэннях (ЛТВ) былі занятыя больш за 300 вайскоўцаў - як лётчыкаў, так і спецыялістаў наземных службаў.

Раптоўная праверка войскаў Цэнтральнай вайсковай акругі (ЦВА) была праведзеная ў канцы чэрвеня 2014 года. Тады да вучэнняў былі прыцягнутыя больш за 65 тысяч вайскоўцаў. Войскі адпрацоўвалі перакідку дэсантнікаў на незнаёмыя палігоны з мэтай правядзення міратворчай аперацыі. Вучэнні былі прымеркаваныя да вываду міжнародных войскаў з Афганістана.

«Было задзейнічана 5,5 тысяч адзінак аўтамабільнай і бранятанкавай тэхнікі, больш за 180 самалётаў і 60 гелікоптэраў. На заканчальнай стадыі праверкі на розных палігонах паводле адзінай задумы адпрацаванае правядзенне міратворчай аперацыі», - падрахаваў вынікі вучэнняў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Раней яшчэ адны маштабныя вучэнні паблізу межаў з Украінай былі абвешчаныя 24 красавіка. Гэтым разам у поле выйшлі батальённыя тактычныя групы агульнавайсковых злучэнняў Паўднёвай і Заходняй вайсковых акруг. Тлумачачы мэту іх правядзення, Сяргей Шайгу сказаў: «Войскі адпрацоўвалі пытанні здзяйснення маршаў сваім ходам і разгортвання для выканання задач паводле прызначэння».

19 траўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін распарадзіўся вярнуць войскі, якія ўдзельнічалі ў вучэннях у Растоўскай, Белгарадскай і Бранскай абласцях, у месцы сталай дыслакацыі. Сваю пастанову кіраўнік дзяржавы растлумачыў стварэннем «прыязных варункаў вакол будучых прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне», якія адбыліся 25 траўня.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках