7 траўня 2024, aўторак, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвядуць жорсткія санкцыі супраць расейскай нафтавай прамысловасці

3
ЗША ўвядуць жорсткія санкцыі супраць расейскай нафтавай прамысловасці

Яны будуць больш сур'ёзнымі, чым аналагічныя захады Еўразвязу.

ЗША на гэтым тыдні ўвядуць абяцаныя санкцыі супраць расейскай нафтавай галіны, абмежаваўшы пастаўкі абсталявання для нетрадыцыйнай здабычы нафты. Новую палітыку экспарту такога абсталявання ў Расею зацвердзіў 1 жніўня намЕЗнік міністра гандлю ЗША Эрык Хіршхорн, але ў дзеянне яна ўвойдзе 6 жніўня, пасля публікацыі ў Федэральным рэестры (Federal Register).

Амерыканскія абмежаванні больш жорсткія, чым у Еўразвязу, які на мінулым тыдні забараніў пастаўляць у Расею тэхналогіі для глыбіннай здабычы нафты, асваення арктычнага шэльфа і распрацоўкі сланцавых нафтавых запасаў. У прыватнасці, Міністэрства гандлю ЗША вызначыла «глыбакаводныя» праекты (deepwater) як праекты на глыбіні больш за 500 футаў (152,4 метра), што паводле мерак нафтавай галіны даволі неглыбока. У санкцыйных правілах ЕЗ паняцце «глыбакаводных» ніяк не ўдакладнялася, паведамляе РБК.

Улады ЕЗ будуць адмаўляць у пастаўцы ў Расею пэўных відаў прадукцыі, калі з'явяцца «разумныя падставы» меркаваць, што гэтыя тавары будуць выкарыстаныя ў праектах, звязаных з глыбакаводнай выведкай і здабычай нафты, засваеннем нафтавых радовішчаў арктычнага шэльфа або здабычай сланцавай нафты. Мінгандлю ЗША ўводзіць аналагічную палітыку, але дадае, што ў ліцэнзіях будзе адмоўлена і ў тым выпадку, калі экспарцёр не ў стане вызначыць, у якіх праектах будзе выкарыстанае абсталяванне.

Спіс прадукцыі, якая падлягае экспартнаму кантролю ў рамках галіновых санкцый ЗША, амаль супадае з пералікам ЕЗ, апублікаваным 31 ліпеня, і ўключае, апроч іншага, свідравыя платформы, дэталі для гарызантальнага бурэння, падводнае абсталяванне, марское абсталяванне для працы ва ўмовах Арктыкі, праграмнае забеспячэнне для гідраўлічнага разрыву пласта (ГРП), дыстанцыйныя кіраваныя падводныя апараты, помпы высокага ціску.

У новых амерыканскіх правілах згадваецца і прыродны газ (Еўразвяз вывеў газавыя праекты з-пад санкцый). ЗША ўводзяць экспартны кантроль у дачыненні да пэўных тавараў, «прызначаных для глыбіннай (глыбей 500 футаў) разведкі і здабычы, марскіх арктычных або сланцавых праектаў з патэнцыялам вытворчасці нафты або газу ў Расеі». Маецца на ўвазе, што ліцэнзіі на экспарт абсталявання, якое можа выкарыстоўвацца для такіх газавых праектаў, будуць разглядаць на аснове кожнага канкрэтнага выпадку.

Экспэрты мяркуюць, што жорсткі кантроль экспарту заходняга нафтавага абсталявання ў Расею - рэч патэнцыйна больш сур'ёзная, чым абмежаванні на доступ дзяржбанкаў да валютнага фінансавання. Санкцыі могуць паскорыць падзенне здабычы на спелых нафтавых радовішчах Заходняй Сібіры, заявіў 31 ліпеня рэйтынгавае агенцтва Fitch. Запасы гэтых радовішчаў высільваюцца, іх дараспрацоўка патрабуе ўдасканаленых тэхналогій, аналагічных тым, што патрапілі пад эмбарга ЕЗ і ЗША.

Улічваючы знясіленне існых нафтавых і газавых рэгіёнаў Сібіры, пашырэнне здабычы праводзіцца ў асноўным метадамі гарызантальнага бурэння або шматзоннага гідріразрыву пласта, піша ў сваім камэнтары Fitch. У мінулым годзе 42% новых свідравін «Газпрамнафта» былі прасвідраваныя гарызантальным метадам, а шматзонны ГРП ужываўся ў 57% свідравінах, прасвідраваных з выкарыстаннем нетрадыцыйных тэхналогій. Для параўнання, у 2011 годзе гэтыя лічбы складалі толькі 4% і 3%. Як адзначае Fitch, расейскія кампаніі яшчэ недастаткова прывыклі да высокатэхналагічных «ноў-хаў», таму маюць патрэбу ў партнёрстве з заходнімі фірмамі, якія валодаюць досведам ва ўжыванні гэтага абсталявання і тэхналогій. Новы пакет санкцыяў можа такое партнёрства абцяжарыць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках