7 траўня 2024, aўторак, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Копію Новага замка Гародні зрабілі з шакаладу

4
Копію Новага замка Гародні зрабілі з шакаладу

Шакаладную мініяцюру знакамітага Новага замка прэзентавалі ў Гародні.

Крымскі майстар-кандытар Мікалай Папоў, эксклюзіўная выстава шакаладу якога праходзіць у Гародні, вырашыў паднесці гараджанам арыгінальны падарунак. Новы замак узноўлены майстрам з чорнага і белага шакаладу і марцыпанаў у маштабе прыкладна 1х100.

Замак важыць 15 кг і візуальна паўтарае выгляд палаца, якім ён быў пабудаваны ў 1737-1742 гадах. Майстар тварыў яго 8 дзён, замак створаны з беларускага шакаладу, піша БелТА.

«Для мяне было важна візуальна абыграць замак, стварыць ілюзію падабенства. Мы вывучылі гісторыю замка, паднялі ягоныя даступныя візуальныя выявы розных гадоў, стварыць наноў і архітэктурныя асаблівасці, і нават малыя архітэктурныя формы. Самым складаным было дамагчыся блізкай да аўтэнтычнай візуалізацыі», - заявіў ён.

У выніку майстар узяў за аснову акварэль гарадзенскага мастака Чэслава Роя, які ў 90-х гадах мінулага стагоддзя ўзнавіў знешняе аблічча Новага замка паводле захаваных дакументаў і апісанняў.

Нягледзячы на анамальную спякоту, шакаладная выстава Мікалая Папова застаецца практычна цэлай і карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гарадзенцаў. У Новым замку выстаўлена паўтоны шакаладных вырабаў: скульптуры, шакаладныя карціны і кампазіцыі, вялікая і малая кароны Расейскай імперыі, карэта, метровы стол з антыкварыятам, яйкі Фабэржэ, зброя, маскі, посуд, розныя прадметы побыту і многае іншае. Самы незвычайны экспанат выставы - 2-метровая Эйфелева вежа вагой 45 кг.

Шакаладную экспазіцыю наведалі ўжо больш за 3,5 тыс чалавек. Пасля Гародні ўнікальную салодкую выставу можна будзе ўбачыць у Гомелі і Менску.

Як распавёў менеджэр Андрэй Лэйн, тэхналогіяй крымскага майстра зацікавіліся баранавіцкія кандытары. Баранавіцкі Хлебпрам створыць вытворчы ўчастак у выпуску шакаладных вырабаў ручной работы паводле тэхналогіі Мікалая Папова. Плануецца выпускаць невялікія скульптуркі і кампазіцыі з шакаладу, у тым ліку беларускія сувеніры, якія затым будуць рэалізоўвацца на выставах і ў турыстычных аб'ектах Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках