7 траўня 2024, aўторак, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google створыць уласны фотасэрвіс

3
Google створыць уласны фотасэрвіс

Кампанія Google збіраецца стварыць уласную сацыяльную сетку, арыентаваную на размяшчэнне фатаграфій.

Пры гэтым фотахостынг плануюць аддзяліць ад «Google+». Сэрвіс будзе адаптаваны для карыстальнікаў, якія не знаёмыя з асноўнымі сэрвісамі кампаніі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, для рэгістрацыі ў новай сацыяльнай сетцы не патрэбен будзе акаўнт Google. Ужо існуючы сэрвіс Google+ Photos будзе існаваць і далей, аднак ягоная назва можа змяніцца, каб прыцягнуць новую аўдыторыю, піша ZN.ua.

Акцэнт у новай сетцы будзе зроблены на загрузку альбомаў з фатаграфіямі, іх рэдагаванне і іншыя графічныя магчымасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках