18 красавiка 2024, Чацвер, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН накіраваная скарга палітвязня Эдуарда Лобава

2
У ААН накіраваная скарга палітвязня Эдуарда Лобава

У Камітэт правоў чалавека ААН накіраваная скарга палітвязня Эдуарда Лобава.

Пра гэта сайту ПЦ «Вясна» паведаміла кіраўнік ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр» Раіса Міхайлоўская.

Індывідуальнае паведамленне, накіраванае ў КПЧ 14 ліпеня, падрыхтавана юрыстамі «Беларускага дакументацыйнага цэнтра». У скарзе падаюцца доказы парушэння Рэспублікай Беларусь у асобе праваахоўных і судовых органаў пры затрыманні, арышце і разглядзе крымінальнай справы Эдуарда Лобава.

Такім чынам, гэта ўжо трэцяя скарга фігурантаў так званай справы «аб масавых беспарадках» 19 снежня 2010 года, падрыхтаваная юрыстамі БДЦ. Раней былі падрыхтаваныя скаргі Фёдара Мірзаянава, экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча (супольна з амерыканскай адвакацкай фірмай Hogan Lovells).

Нагадаем, што індывідуальнае паведамленне ў Камітэт правоў чалавека ААН падаецца ў тым выпадку, калі вычарпаныя ўсе нацыянальныя сродкі прававой абароны.

Касацыйныя скаргі, пададзеныя палітвязням і ягоным адвакатам у судовую калегію крымінальных справаў Менскага гарадскога суда, пакінутыя без задавальнення, а прысуд суда Маскоўскага раёна Менска без змены. Наглядная скарга, пададзеная ў Вярхоўны суд РБ, таксама пакінутая без задавальнення. У 2013 годзе Эдуард Лобаў падаваў скаргу пракурору Менска С. К. Хмаруку. У скарзе Лобаў падаваў доказы парушэння ягоных правоў і прасіў падаць пратэст на прысуд суда Маскоўскага раёна Менска. Пракуратура Менска перадала скаргу ў Следчы Камітэт, які парушэнняў у справе Лобава не ўгледзеў, і скарга была пакінутая без задавальнення.

Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў быў затрыманы 18 снежня 2010 года, напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Паводле хлуслівага абвінавачванні ў бойцы з мінакамі суддзя суда Маскоўскага раёна горада Менска Алена Шылько 24 сакавіка 2011 года прысудзіла яго да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пасля вынясення прысуду Amnesty International прызнала Эдуарда Лобава вязнем сумлення. Цяпер Эдуард Лобаў адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №22 Берасцейскай вобласці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках