20 траўня 2024, панядзелак, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Рост ПДВ кампенсуе падзенне рэнтабельнасці прадпрыемстваў

Леанід Злотнікаў: Рост ПДВ кампенсуе падзенне рэнтабельнасці прадпрыемстваў

Скарачэнне падатку на прыбытак і падвышэнне ПДВ з'яўляецца манеўрам Мінфіна, якая хоча кампенсаваць страты бюджэту.

Стаўку падатку на прыбытак у Беларусі прапануецца панізіць з 18% да 15%. Пры гэтым стаўку на дададзеную вартасць плануюць павялічыць з 20% да 22%. Гэтыя прапановы знаходзяцца пакуль толькі ў выглядзе законапраекта аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Беларусі, паведаміла ўчора, 6 жніўня прэс-сакратарка Міністэрства фінансаў Ірына Камар.

Яна патлумачыла, што дакумент абмяркоўваецца з усімі зацікаўленымі. Яго разглядаюць спецыяльныя камісіі ў Савеце міністраў. "Гэта спроба пяра. Тое, што будзе на выхадзе, пакуль невядома", - сказала яна, дадаўшы, што пасля ўсіх узгадненняў законапраект будзе ўнесены ў парламент і там таксама можа змяніцца.

Разам з тым, гэтая "спроба пяра" адразу пачала абмяркоўвацца ў прадпрымальніцкіх колах. Пракаментаваць наватарства Мінфіна "Ежедневник" папрасіў незалежнага эканаміста Леаніда Злотнікава.

- У апошнія 2-3 гады ў Беларусі зніжаецца рэнтабельнасць прадпрыемстваў. Гэта значыць прыбытак, якія атрымліваюць прадпрыемствы, становіцца меншы. І дзяржаве трэба адшукаць рэсурсы, каб кампенсаваць гэта зніжэнне. Відавочна, зрабіць хочуць гэта за кошт падатку на дададзеную вартасць. Бо ПДВ уключае ў сябе не толькі прыбытак, але і заробак, і гэтак далей. Я падазраю, што гэта такі манеўр Міністэрства фінансаў Беларусі, які закліканы падтрымаць на ранейшым узроўні паступленні ў бюджэт.

- А паступлення ад ПДВ не падаюць?

- Калі падатак на прыбытак можа скарачацца праз зніжэнне прыбытку, то гэта неабавязкова цягне за сабой зніжэнне ПДВ. А за апошні год прыбытак беларускіх прадпрыемстваў зменшыўся разы ў два. Гэта значыць зменшыліся і паступленні ад падатку на прыбытак. А ПДВ даваў у апошнія гады самыя вялікія падатковыя паступленні ў бюджэт. І, відавочна, за кошт яго, падвышэння, хочуць кампенсаваць падзенне паступленняў ад падатку на прыбытак.

- Гэта значыць падтрымаць паступленні ў бюджэт, плануецца за кошт суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва?

- Фактычна праблемы дзяржавы прапануецца развязаць людзям. Бо што такое ПДВ? Гэта падатак, які ў выніку плаціць канчатковы спажывец. У асноўным гэта людзі. Больш за палову усяго ВУП Беларусі спажываецца насельніцтвам. Прадпрыемствы ж толькі закладваюць гэты падатак у кошт тавара. Гэта значыць праблемы бюджэту прапанавана развязваць шараговым грамадзянам. А яны нікуды не падзенуцца - спажывалі прадукты і спажываць будуць.

- А навошта тады трэба памяншэнне падатку на прыбытак?

- Страта ад гэтага дзеяння невялікая, улічваючы зніжэнне прыбытку. Атрымліваецца нешта накшталт камуфляжу. Маўляў, зніжэнне аднаго падатку адбываецца на 3 адсоткі, а павышэнне іншага - на два. Гэта значыць візуальна павінна здавацца, што непакоіцца няма пра што.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках