6 траўня 2024, панядзелак, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь можа абмежаваць увоз замежных прадуктаў

40
Беларусь можа абмежаваць увоз замежных прадуктаў

Менск і Астана могуць далучыцца да пастановы Масквы.

Расея валодае механізмамі блакавання доступу замежнай прадукцыі на рынак у аднабаковым парадку нягледзячы на тое, што ўнутраныя мытні з Беларуссю і Казахстанам адсутнічаюць. У той жа час, Менск і Астана могуць далучыцца да пастановы Расеі аб забароне на ўвоз прадукцыі з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да РФ, аднак, ім давядзецца правесці складаную ацэначную працу. Пра гэта РІА "Новости" паведаміў у сераду намеснік гендырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра МДУ Аляксандр Караваеў.

Расея зможа кантраляваць увоз прадукцыі

На думку экспэрта, у Расеі ёсць "тэхнічныя і адміністрацыйныя сродкі і механізмы для таго, каб у аднабаковым парадку заблакаваць доступ гэтай прадукцыі на расейскі рынак, нават улічваючы тое, што мы ўжо не маем унутраных мытняў паміж Беларуссю і Расеяй і Казахстанам і Расеяй".

"Рассельгаснагляд, Расспажыўнагляд могуць кантраляваць расейскія гандлёвыя сеткі, ёсць магчымасць атрымліваць аб'ектыўныя звесткі з мытных пунктаў, якія будуць праводзіць мытную рэгістрацыю на гэтую прадукцыю для прасторы Мытнага саюза. Чыста тэхнічна можна пракантраляваць гэта метадам увядзенне больш кропкавых механізмаў кантролю і абмежаванняў: кантраляваць гандлёвыя сеткі, лагістыку і перасоўванне тавараў", - паведаміў Караваеў.

На ягоную думку, гэта непазбежна ўскладніць дзейнасць Рассельгаснагляду і Расспажыўнагляду, і ў іх будзе "значна павялічаная нагрузка".

Казахстан і Беларусь могуць далучыцца

"Дыяпазон рэакцыі ў Менска і Астаны досыць шырокі. Калі яны адмаўляюцца звярнуцца да лабавога палітычнага метаду, які выкарыстоўвае Расея, то яны могуць ісці больш мяккім метадам увядзення абмежаванняў паводле лініі неадпаведнасці прадукцыі тым уласцівасцям і кампанентам, якія заяўленыя ў сертыфікатах", - мяркуе экспэрт.

Гэты шлях, на ягоную думку, цалкам магчымы. Са слоў Караваева, Астана і Менск могуць далучыцца да расейскіх захадаў "у тых таварных пазіцыях, якія не закранаюць іх рынак". "Але яны будуць рабіць гэта вельмі мякка, баючыся, што на іх могуць абрынуцца дзеянні ў адказ. Тут ім давядзецца праводзіць вельмі складаную ацэначную працу з пункту гледжання таго, што яны могуць страціць у выпадку далучэння да пазіцыі Расеі", - дадаў ён.

Нагадаем, Уладзімір Пуцін у сераду, 6 жніўня, падпісаў Указ "Аб ужыванні асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі Расейскай Федэрацыі". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Крамля.

Як сказана ў дакуменце, Указ (які сёння ж увайшоў у дзеянне) падпісаны ў мэтах "абароны нацыянальных інтарэсаў Расейскай Федэрацыі". У гэтай сувязі, органы дзяржаўнай улады Расеі, федэральныя дзяржаўныя органы, органы мясцовага самакіравання, юрыдычныя асобы, утвораныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Расеі, арганізацыі і фізічныя асобы, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Расеі, павінны "ў сваёй дзейнасці зыходзіць з таго, што цягам аднаго года з дня ўваходжання ў дзеянне гэтага Указа забараняецца альбо абмяжоўваецца правядзенне замежнаэканамічных аперацый, якія прадугледжваюць увоз на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі асобных тыпаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання, краінай паходжання якіх з'яўляецца дзяржава, якая прыняла пастанову аб увядзенні эканамічных санкцый у дачыненні да расейскіх юрыдычных і (або) фізічных асоб або далучылася да такой пастановы".

Ураду Расеі трэба вызначыць пералік тыпаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання, прадугледзеўшы магчымасць яго карэктавання.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках