6 траўня 2024, панядзелак, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sciana і Паліна Рэспубліка выступяць на фестывалі ва Украіне

Sciana і Паліна Рэспубліка выступяць на фестывалі ва Украіне

Чацвёрты міжнародны сацыя-культурны фэст «Рэспубліка» пройдзе з 5 да 7 верасня ў горадзе Камянец-Падольскі.

За тры дні на фестывалі выступяць амаль 40 украінскіх і замежных музычных калектываў, у прыватнасці падтрымаць фестываль пагадзіліся Behind the Masquerade з Нямеччыны і Nadija з Польшчы, піша «Корреспондент».

У мастацкай частцы фестывалю мастакі (райтэры) будуць працаваць над роспісам фасадаў дамоў ва ўсім горадзе. Аргкамітэт фестывалю плануе прыцягнуць да мастацкага афармлення не толькі райтэраў і валанцёраў, але і жыхароў дамоў і звычайных мінакоў.

На фестываль рыхтуюць свае эскізы мастакі-муралісты Стралкоў і арт-гурт Другі Фронт (Кіеў), Добрыя Людзі (Данецк), М97 (Адэса), Калькоў (Луцк).

У рамках фестывалю пройдуць майстар класы ў вырабе трафарэтаў для пратэстнага графіці, якія затым усе ўдзельнікі і намалююць. Таксама адбудзецца эка-акцыя ўборкі каньёна ракі Смотрыч ды іншых частак горада.

Музыка фестывалю Рэспубліка

- Скрабін

- Паліна Рэспубліка (Беларусь)

- Sciana (Беларусь)

- Цень Сонца

- Слот

- Ролікс

- Dakh Daughters

- Jinjer

- Morphine Suffering

- Infected Rain

- Vivienne Mort

- Адзін у каноэ

- Skinhate

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках