6 траўня 2024, панядзелак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы балатуюцца ў Сэйм Латвіі

2
Беларусы балатуюцца ў Сэйм Латвіі

Цэнтральная выбарчая камісія закончыла прыём спісаў кандыдатаў на выбары ў 12 Сэйм.

Сваіх прэтэндэнтаў вылучылі 13 партый і палітычных аб'яднанняў. Столькі ж палітычных сілаў удзельнічала ў выбарах у 10 Сэйм і на пазачарговых выбарах у 11 Сэйм.

Усяго на выбарах у Сэйм возьме ўдзел 1156 кандыдатаў у дэпутаты, г.зн. 12 прэтэндэнтаў на 1 крэсла. У параўнанне з папярэднімі выбарамі, колькасць кандыдатаў павялічылася - на выбарах у 11 Сэйм удзельнічала 1092 прэтэндэнты, пішуць grani.lv.

Сярод кандыдатаў у дэпутаты 67,1% - мужчыны, 32,9% - жанчыны. Большая частка прэтэндэнтаў, 82,8%, маюць вышэйшую адукацыю, 17,2% - сярэднюю. Больш за ўсё ў Сэйм балатуюцца кандыдаты ва ўзросце ад 41 да 50 гадоў - 26,3%, і ад 51 да 60 гадоў - 25,4%. Сярэдні ўзрост кандыдата ў дэпутаты - 45 гадоў. Самому старэйшаму прэтэндэнту - 80 гадоў, маладому - 21 год.

Калі казаць аб нацыянальнасці кандыдатаў у дэпутаты, то большасць - 64,6% - латышы. 6,9% - расейцы. Сярод прэтэндэнтаў ёсць таксама беларусы, габрэі, грузіны, эстонцы, літоўцы, палякі, украінцы, немцы, карэлы. 24,7% кандыдатаў у дэпутаты ўважылі за лепшае не ўказваць сваю нацыянальнасць.

Варта таксама адзначыць, што сярод кандыдатаў 25 чалавек ці 2,2% - беспрацоўныя, 28 чалавек ці 2,4% - пенсіянеры, 18 або 1,6% - студэнты.

6 жніўня, ЦВК скончыць праверку пададзеных партыямі спісаў. Лёсаванне - пад якім парадкавым нумарам партыі будуць удзельнічаць у выбарах, адбудзецца ў пятніцу, 8 жніўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках