6 траўня 2024, панядзелак, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўскі «вертыкальшчык» асуджаны на 9 гадоў за хабар

4
Барысаўскі «вертыкальшчык» асуджаны на 9 гадоў за хабар

Увайшоў у дзеянне абвінаваўчы прысуд суда Жодзіна ў дачыненні да экм-намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама Сяргея Лагно.

Чыноўнік прызнаны вінаватым у атрыманні хабараў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, піша БелаПАН.

У адміністрацыі раёна Сяргей Лагно курыраваў пытанні эканомікі, прадпрымальніцтва, інвестыцыйнай палітыкі, развіцця гандлю, а таксама ўзначальваў камісію правядзення конкурсу на права выканання аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных злучэннях Барысава і камісію ўключэння ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці.

Як паведаміў дзяржаўны абвінаваўца, пракурор аддзела пракуратуры Менскай вобласці Андрэй Савановіч, Лагно прызнаны вінаватым у дзевяці эпізодах атрымання хабараў асобай, якая займае адказнае становішча, у тым ліку ў вялікай суме, у двух эпізодах перавышэння асобай, якая займае адказнае становішча, улады і службовых паўнамоцтваў з карыслівай зацікаўленасці, у адным эпізодзе падбухторвання да дачы хабару ў вялікай суме і ў адным эпізодзе замаху на махлярства ў вялікай суме.

Прысудам Лагно прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на дзевяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-выканаўчых абавязкаў, тэрмінам на пяць гадоў.

Вызначэннем судовай калегіі ў крымінальных справах Менскага абласнога суда на падставе закона «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» Лагно часткова вызвалены ад пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год. У даход дзяржавы з яго спагнана 146 671 000 рублёў негрунтоўна набытай выгады, а таксама 7 333 550 рублёў дзяржаўнай мыты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках