6 траўня 2024, панядзелак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэймс Кэмэран: «Фэйсбук» і «Твітэр» - марнаванне часу

13
Джэймс Кэмэран: «Фэйсбук» і «Твітэр» - марнаванне часу

59-гадовы аўтар «Аватара», «Тытаніка» ды іншых блокбастараў уважае прыхільнікаў твітаў і пастоў за сумных і дурнаватых людзей.

Пра гэта ён распавёў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай заўтрашняй прэм'еры яго новага дакументальнага фільма - «Выклік бездані 3D». Фільм раскажа пра першае ў гісторыі адзіночнае апусканні на глыбіню 11000 метраў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Джэймс Кэмэран сам выдатна бачыць абуральны кантраст: прыхільнік тэхнічных навацый і наваротаў ненавідзяць сацсеткі, але нічога зрабіць з сабой не могуць і не хочуць. Ён уважае стасункі ў Facebook і Twitter за марную трату часу.

«Я не хачу быць адкрытым перад светам, - тлумачыць Джэймс. - Я не хачу дзяліцца з людзьмі ўсім, што я раблю. Знаходзячыся, скажам, у аэрапорце, я азіраюся па баках і бачу, што ўсе вакол абсалютна не заўважаюць навакольнага свету. Яны ў гэты момант не жывуць…»

Знакаміты канадскі рэжысёр адхіляе не толькі сацсеткі, але і смартфоны, піша Daily Mail. Праўда, iPad у яго ёсць, і ён любіць ім карыстацца на здымачнай пляцоўцы.

Кэмэран не без гонару называе сябе «лудзітам», але лудзітам высокатэхналагічным, дадае ён. Рух лудзітаў, нагадаем, запачаткаваўся ў пачатку 19 стагоддзя ў Англіі. Лудзіты выступалі супраць прамысловай рэвалюцыі і ламалі абсталяванне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках