6 траўня 2024, панядзелак, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі аддзел мозгу, які адказвае за сумленне

26
Навукоўцы выявілі аддзел мозгу, які адказвае за сумленне

Навукоўцы з Оксфардскага універсітэта, паглыблена даследаваўшы цэнтральную нервовую сістэму, выявілі аддзел мозгу, які адказвае за сумленне.

У даследаванні ўзялі ўдзел 25 чалавек. Самыя дробныя і аддаленыя дзялянкі чалавечага мозгу ўдалося знайсці з дапамогай магнітна-рэзананснага даследавання, піша informing.ru.

А яшчэ да даследавання было вызначана, што сумленне ўласцівае толькі чалавеку. Параўнаўшы мозг макак з удзельнікамі навуковага экспэрыменту, навукоўцы і знайшлі ў адным з аддзелаў мозгу невялікае адрозненне. У прыматаў не было выяўлена маленькага асвятляльнага згустку тканіны, які і дапамагае нам ацэньваць розныя жыццёвыя ўчынкі.

Заўважым, гэты аддзел мозгу, які адказвае за сумленне, знаходзіцца ў нас за бровамі. Менавіта дзякуючы гэтаму аддзелу мы вучымся як на сваіх, так і на чужых памылках.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках