6 траўня 2024, панядзелак, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Наўрад ці расейцы паедуць у Беларусь за імпартнымі дэлікатэсамі

9
Барыс Жаліба: Наўрад ці расейцы паедуць у Беларусь за імпартнымі дэлікатэсамі

Доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба мяркуе, што ў гэтай вайне санкцый сілы няроўныя.

Расея звязалася з апанетам якасна іншай вагавай катэгорыі. І адказ Пуціна занадта слабы, хутчэй сімвалічны, піша «Салідарнасць».

Аднак, мяркуе эксперт, у выпадку развязвання поўнамаштабных санкцый, будуць пацярпелыя і з боку Захаду.

- Найпер, пацерпіць Польшча, якая корміць Расею яблыкамі. Будзе яшчэ горш, калі і беларускія ўлады паддадуцца на ўгаворы Пуціна адмовіцца ад сельгаспрадукцыі польскіх фермераў.

Эканаміст прагназуе, што пасля ўвядзення санкцый Расеяй у Беларусі з'явіцца магчымасць заняць нішу некаторых заходніх тавараў на расейскім рынку, у тым ліку харчовых. А вось у прадуктовы турызм за імпартнымі дэлікатэсамі з Расеі ў Беларусь Барыс Жаліба не верыць:

- Наўрад ці да гэтага дойдзе. Ва ўсялякім выпадку, масавай гэтая з'ява дакладна не стане.

Нагадаем, 6 жніўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ «Аб ужыванні асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі РФ». Гэтым самым указам былі ўведзены абмежаванні супраць краін, якія падтрымалі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расеі. Указ забараняе альбо абмяжоўвае ўвоз на тэрыторыю РФ асобных тыпаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках