6 траўня 2024, панядзелак, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восы атакуюць дзіцячыя садкі

1
Восы атакуюць дзіцячыя садкі

Дапамога байцоў МНС у ліквідацыі асіных гнёздаў спатрэбілася 4 сталічным дзіцячым садкам.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» прэс-сакратар Менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі, асіныя гнёзды - сезонная з'ява, а павелічэнне колькасці выездаў для іх ліквідацыі ў гэты перыяд не анамальнае. У жніўні казюркі становяцца найбольш агрэсіўнымі і могуць уяўляць небяспеку для людзей, якія пакутуюць алергіяй, а тым больш для дзяцей. Асінае гняздо можна выявіць дзе хочаш: у шчылінах пад дахам, на балконе, ганку, у сцяне і нават у аконнай раме.

МНС займаецца ліквідацыяй гнёздаў ва ўстановах адукацыі, медустановах і грамадскіх месцах. Калі асінае гняздо з'явілася на жылым доме, варта звяртацца ў ЖЭС.

Калі ж вы наважылі пазбавіцца ад казюрак самастойна, трэба выконваць наступныя правілы:

- Ліквідацыю гнязда пажадана праводзіць цёмначы ці ў дажджлівае надвор'е, калі максімальная колькасць вос знаходзіцца ўнутры. У іншы час у гняздзе застаюцца 20% ад агульнай колькасці кузурак;

- Чалавек, які праводзіць працы, павінен мець ахоўную сетку пчаляра, адзенне трэба зашпіліць (каб выключыць пранікненне пад яго насякомых);

- Калі гняздо схаванае, трэба зрабіць заладку шчылін і іншых адтулін, праз якія кузуркі вылазяць, мантажнай пенай або растворам цэменту ці алебастру;

- Калі асінае гняздо відаць звонку, на яго хутка надзяюць палатняны мех, шчыльна перацягваюць шнурам, каб увесь рой застаўся ў гняздзе. Затым нажом зразаюць у месцы мацавання. Спакаванае такім чынам гняздо з кузуркамі не ўяўляе небяспекі. Месца, дзе яно было прымацаванае, трэба зацерці зямлёй ці апрацаваць рэпелентным сродкам.

У выпадку ўкусу пчалы або асы рэкамендуецца прыкласці да месца ўкусу марлевы тампон, змочаны сумессю нашатырнага спірту з вадой, або прамыць ранку нашатырным або этылавым спіртам. Сок дзьмухаўца таксама добра здымае боль і не дае з'явіцца пухліне. Калі ўкусіла пчала - папярэдне асцярожна выцягнуць джала. Пры множных укусах паказанае багатае пітво.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках