6 траўня 2024, панядзелак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes прызнаў Вашынгтон найвыдатнейшым горадам ЗША

Forbes прызнаў Вашынгтон найвыдатнейшым горадам ЗША

Часопіс Forbes склаў спіс самых найлепшых гарадоў ЗША 2014 года, і лідэрам рэйтынгу стаў Вашынгтон.

Пры распрацоўцы пераліку экспэрты вывучылі розныя характарыстыкі амерыканскіх населеных пунктаў, у тым ліку гарадскія сістэмы адпачынку і забаў, колькасць рэстарацый і бараў на душу насельніцтва, культурную і этнічную разнастайнасць, а таксама колькасць гараджан ва ўзросце ад 20 да 34 гадоў, піша «Газета.Ru».

У выніку на першым месцы быў Вашынгтон. Другі радок часопіс аддаў Сіэтлу, трэці - Осціну. Чацвёртае месца займае Х'юстан, пятае - Сан-Францыска, шостае - Сан-Дыега.

Замыкаюць дзесятку Дэнвер, Рывэрсайд, Бостан і Далас.

Фота: Jon Hicks/Getty Images

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках