6 траўня 2024, панядзелак, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажырскі аўтобус рэзнуўся ў слуп у Менску

15

Кіроўцу стала дрэнна праз спякоту.

ДТЗ здарылася ўчора пад 13:30 на скрыжаванні вуліц Платонава і Чапаева, піша onliner.by.

«Кіроўцу, які пад'язджаў да аўтапарку, стала дрэнна за стырном аўтобуса, - паведаміў сведка аварыі. - Ён хутчэй за ўсё не справіўся з кіраваннем і ў пазбяганні сутыкнення з «Мэрсэдэсам», што стаяў наперадзе, рэзнуўся ў слуп. Пазней прыехала «хуткая» і павезла кіроўцу. Напэўна перагрэўся ў аўтобусе без кандыцыянера. Мэрс, што стаяў побач не «пацёрты».

Мяркуючы з усяго, кіроўца знаходзіўся адзін у аўтобусе. У Менскай ДАІ паведамілі, што ў гэтай аварыі абышлося без пацярпелых. Хуткая дапамогв, якая прыехала на месца здарэння, дапамагла кіроўцу.

На запэўненні сіноптыкаў, бліжэйшыя два дні спякота спадзе, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўдзень складзе ў сярэднім +26°С.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках