6 траўня 2024, панядзелак, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Захад павінен супрацьстаяць расейскай прапагандзе

3
The New York Times: Захад павінен супрацьстаяць расейскай прапагандзе

Заходнім краінам трэба не аслабляць націск на Пуціна, але адначасова сур'ёзна заняцца ўмацаваннем Украіны.

Такую параду дае ў артыкуле для The New York Times экс-амбасадар ЗША ў Расеі Майкл Э. Макфол, піша Инопресса.ру.

"Вось самае тэрміновае: Захад павінен забяспечыць украінскую армію выведвальнымі звесткамі ў максімальна вялікім аб'ёме, каб дапамагчы яе байцам абараняцца і пазбягаць знішчэння цывільных грамадзян. Нішто так не шкодзіць кампаніі Украіны за суверэнітэт і аб'яднанне, як ахвяры сярод цывільнага насельніцтва", - піша Макфол, раячы таксама даць Украіне "Несмяротныя сродкі вядзення вайны, калі паступіць такая просьба".

Захад павінен супрацьпаставіць расейскай прапагандзе свой "інфармацыйны наступ", прычым не толькі павялічыць асігнаванні "традыцыйным каналам кшталту "Голас Амерыкі", але і падтрымаць блогі і навінавыя сайты.

Захад таксама павінен дапамагчы Кіеву перацягнуць на свой бок насельніцтва Усходняй Украіны - заахвоціць Кіеў да "стварэння больш бяспечных гуманітарных калідораў" (фармулёўка аўтара) і "пасылаць праз украінскія ўлады больш гуманітарнай дапамогі" для бежанцаў.

Варта правесці міжнародную канферэнцыю донараў, каб заснаваць фонд аднаўлення Усходняй Украіны. Гэта дапамагло б змяніць негатыўны імідж Захаду ў рэгіёне.

Захаду варта па-ранейшаму падтрымліваць эканамічныя і палітычныя рэформы на Украіне, піша Макфол.

"Ніводзін з гэтых крокаў не патрабуе ўдзелу Пуціна для таго, каб стацца эфектыўным", - мяркуе Макфол. Гэтыя крокі могуць здзяйсняцца ўрадамі, НКА і фізічнымі асобамі. "Павінны далучыцца і незаходнія гульцы, якія паважаюць міжнародныя нормы", - раіць ён.

І яшчэ адная парада: Захад павінен зноў заахвоціць Кіеў "да дыялогу з законнымі прадстаўнікамі (а не расейскімі наймітамі) Усходняй Украіны, каб распрацаваць план замірэння".

"Пуцін мог бы неадкладна спыніць гэтую вайну", - мяркуе аўтар. Пуцін мог бы ў тэлезвароце пахваліць паўстанцаў за заваёву аўтаноміі і папрасіць іх спыніць баі, а расейцаў - вярнуцца на радзіму. "Вось хуткі, але малаверагодны шлях да міру. У яго адсутнасць найлепшы варыянт для Захаду - падвоіць падтрымку незалежнай, квітнеючай і дэмакратычнай Украіны", - падсумоўвае аўтар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках