6 траўня 2024, панядзелак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бульба заменіць гару вітамінаў

17
Бульба заменіць гару вітамінаў

Бульбу рэдка ўключаюць у спісы карысных прадуктаў.

Але, на думку супрацоўнікаў цэнтра MNT Knowledge Center, бульба можа напоўніць рацыён важнымі рэчывамі, адзначае Medical News Today. Звычайна бульбу абвінавачваюць у высокім змесце крухмалу і каларыйнасці. На самой справе, у сярэдняй бульбіне ўтрымліваюцца 164 калорыі, 0,2 грама тлушчу, 0 грамаў халестэрыну, 37 грамаў вугляводаў, 4,7 грама клятчаткі і 4,3 грама бялку, піша meddaily.ru.

У ёй 2% ад дзённай нормы кальцыя, 51% вітаміну C, 9% жалеза, 30% вітаміну B6, 12% магнію і 25% калію. У бульбе таксама ёсць фосфар, ніацін, фоліевая кіслата, халін і цынк. Што важна, у неапрацаванай бульбе вельмі мала солі (менш за 1% ад дзённага ліміту). Асобнае пытанне - утрыманне альфа-ліпоевай кіслаты. Яна дапамагае арганізму ператвараць глюкозу ў чыстую энергію. У шалупінні бульбы можна знайсці флаваноід кверцэцін, які валодае магутнымі супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі і функцыямі антыаксіданту.

Такім чынам, бульба дапамагае падтрымаць здароўе касцей, спрыяе выпрацоўцы калагену, кантралюе ўзровень крывянога ціску. Бульба ў рацыёне дазволіць знізіць узровень халестэрыну, што абароніць сэрца. В6, які змяшчаецца ў бульбе, не дае назапашвацца гомацыстэіну, які пашкоджвае сасуды. А халін рэгулюе сон, рух цягліц, працэс навучання і працу памяці. Гэтае злучэнне падтрымлівае структуру клетачнай мембраны, дапамагае перадаваць нервовыя імпульсы, абсарбаваць тлушч і зніжае ўзровень хранічнага запалення.

Фоліевая кіслата з бульбы ўдзельнічае ў сінтэзе і аднаўленні ДНК, не дае ўтварацца ракавым клеткам і мутацыям. А вось клятчатка змагаецца з запорамі, дае насычэнне. Вітамін В6 рэгулюе метабалізм, расшчапляючы вугляводы і бялкі ў глюкозу і амінакіслоты. Ну а калаген, які залежыць ад вітаміну С, крытычна важны для падтрымання маладосці скуры.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках