6 траўня 2024, панядзелак, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскі метал-гурт Therion выступіць у Менску

6
Шведскі метал-гурт Therion выступіць у Менску

Шведскі метал-гурт Therion дасць канцэрт 15 кастрычніка ў менскім клубе Re: Public.

Выступ гурту адбудзецца ў рамках тура па гарадах Беларусі, Кітая і Расеі, піша ultra-music.com.

Гурт Therion быў заснаваны ў 1987 годзе гітарыстам Крыстаферам Ёнсанам. Калектыў разглядаецца як адзін з заснавальнікаў і ключавых выканаўцаў у стылі сімфонік-метал: яго кампазіцыі запісваюцца і выконваюцца з удзелам жывых аркестраў, запрошаных вакалістаў і хораў. У дыскаграфіі гурту 15 альбомаў, апошні з якіх, «Les Fleurs du Mal», выйшаў у 2012 годзе. У 2014 годзе гурт перавыдў альбом 1996 года «Theli» і выпусціў канцэртны дыск «Adulruna Rediviva and Beyond» на трох DVD.

Большая частка песень гурту тычыцца розных містычных вучэнняў, міфалогіі народаў свету. Канцэртныя шоў Therion уяўляюць сабой тэатралізаваныя паказы, якія ілюструюць змест песень.

Усходняе турнэ Therion стартуе 30 верасня канцэртам у Пекіне. Музыкі таксама выступяць у Шанхаі, Уладзівастоку, Хабараўску, Іркуцку, Краснаярску, Новасібірску, Екацярынбурзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Самары.

Інфармацыя пра кошт квіткоў з'явіцца бліжэйшым часам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках