6 траўня 2024, панядзелак, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 гадоў таму ў Менску днём наступіла ноч

1
100 гадоў таму ў Менску днём наступіла ноч

Гэтай падзеі чакалі амаль 60 гадоў.

У 1856 годзе расейскі вучоны-самавук з Курска Ф.А. Сямёнаў прадказаў, што 8 жніўня 1914 г (па новым стылі гэта адбылося 21 жніўня 1914) у Еўрапейскай частцы Расейскай імперыі адбудзецца поўнае сонечнае зацьменне. Паласа зацьмення павінна была прайсці па Скандынаўскай паўвыспе, затым праз Рыгу, Менск, Кіеў, Адэсу, усходнюю частку Крыму і далей праз Турцыю, Ірак і Іран. На 2 хвіліны 14 секунд Менск, як меркаваў прадказальнік, пагрузіцца ў цемру сярод белага дня. Абмеркаванне гэтай падзеі на некалькі дзён адсунула на другі план навіны з франтоў Першай сусветнай вайны, піша «Менск-навіны».

Факты…

Расейскія навукоўцы падрыхтавалі тры экспедыцыі - у Рыгу, Феадосію і сяло Ставідлы Кіеўскай губерні. Асаблівую цікавасць для іх ўяўляла вывучэнне «сонечнай кароны». Газеты стракацелі нататкамі аб тым, як трэба рыхтавацца да гэтай падзеі. У брашурах агаворвалася: каб засцерагчы зрок, можна закапціць на вогнішчы з яловых дошак звычайнае белае шкло ці знайсці цёмна-шэрае або цёмна-зялёнае. А вось чырвонае шкло лепш не выкарыстоўваць - яно прапускае шмат святла і небяспечнае для вачэй.

...і чуткі

Але гэта падзея цешыла ў асноўным моладзь і людзей адукаваных. Для большасці насельніцтва Расеі зацьменне з'яўлялася злавесным прадвесцем. Асаблівую цікавасць да яго адчувалі разнастайныя прадказальнікі і прарокі. Выпрошваючы міласціну, яны прадракалі ўсякія беды - ад неўраджаю да канца свету. І многія ім ахвотна верылі. З іншага боку, зацьменне вытлумачвалі ў сваю карысць вайсковыя начальнікі. Яны бачылі ў гэтым хуткую перамогу.

Асаблівая цікавасць да зацьмення 1914 з’явілася пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Многія ўбачылі дзіўнае супадзенне ў тым, што ўсе землі, калі іх засталі паласой зацьмення, апынуліся пад нямецкай акупацыяй. Гарады Вільня, Рыга, Менск і Кіеў, дзе Сонца было цалкам закрытае Месяцам, сталі сталіцамі новых дзяржаў. Акрамя таго, гэта была мяжа нямецкага наступу, далей якой яны не змаглі прайсці. Быццам бы нябеснае з'ява жніўня 1914 папярэджвала іх, што далей кайзераўскім войскам не рушыць наперад, як бы яны ні стараліся.

У зацьменні бачылі і прадвесце Грамадзянскай вайны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках