6 траўня 2024, панядзелак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: 17 ліпеня сепаратысты хацелі збіць самалёт «Аэрафлота»

27
СБУ: 17 ліпеня сепаратысты хацелі збіць самалёт «Аэрафлота»

Гэта павінна было паслужыць падставай для ўварвання ва Украіну войскаў Расеі.

Падчас расследавання катастрофы пасажырскага «Боінга-777» малайзійскай авіялініі, праваахоўнымі і разведвальнымі органамі Украіны высветлена, што тэрарысты і вайсковыя найміты цынічна планавалі тэракт супраць грамадзянскага самалёта «Аэрафлота» AFL-2074 «Масква-Ларнака», які ў гэты ж час здзяйсняў палёт над тэрыторыяй Украіны.

Пра гэта 7 жніўня на брыфінгу заявіў старшыня Рады бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка, паведамілі charter97.org у прэс-службе РБУ.

Кіраўнік РБУ падкрэсліў - гэта злачынства планавалася як падстава для ўвядзення ва Украіну расейскіх войскаў, гэта значыць CASUS BELLI для вайсковага ўварвання Расейскай Федэрацыі.

Паводле афіцыйных звестак украінскага боку, 17 лiпеня 2014 у адзін і той жа час над тэрыторыяй Украіны згодна заяўцы здзяйснялі палёт два рэгулярных міжнародных рэйса - малайзійская авіялінія MAS17 і «Аэрафлот» АFL-2074. Маршруты названых міжнародных рэйсаў праходзілі паблізу Данецка. А 16.09 у раёне населенага пункта Новамікалаеўка (Новомиколаївка) маршруты названых рэйсаў перасекліся. Варта заўважыць, што характарыстыкі палёту гэтых самалётаў былі амаль аднолькавымі - малайзійскі самалёт здзяйсняў палёт на вышыні 10 тыс 100 метраў на хуткасці 909 км/г, а расейскі - на вышыні 10 тыс 600 метраў на хуткасці 768 км/г.

А 16.20 з раёна пасёлка «Першамайскае» на паўночны ўсход ад Данецка, паблізу горада Тораз тэрарыстамі быў збіты малайзійскі самалёт, які ўпаў у раёне пасёлка Грабава Данецкай вобласці.

Кіраўнік РБУ Налівайчанка нагадаў, што з перахопленых і агучаных раней звестках размяшчэння ЗРК «Бук», тэрарыстам быў дадзены загад разгарнуць устаноўку ў раёне населенага пункта «Першамайскае». Населены пункт з такой назвай знаходзіцца і ў паўночна-ўсходнім напрамку на адлегласці блізу 20 км ад Данецка.

Старшыня РБУ заявіў, што тэрарысты, большасць якіх не мясцовыя жыхары, а расейскія найміты, пераблыталі населеныя пункты з ідэнтычнымі назвамі і перамясціліся ў процілеглым кірунку. Пра гэта сведчыць таксама нелагічны маршрут перамяшчэння ЗРК «Бук» па тэрыторыі Украіны - устаноўка перасекла расейска-ўкраінскую мяжу ў Луганскай вобласці, затым была дастаўлена на захад - да Данецка, у далейшым вярнулася на ўсход да мяжы паміж Данецкай і Луганскай абласцямі.

Размяшчэнне ўстаноўкі «Бук» ў населеным пункце «Першамайскае» менавіта на захад ад Данецка, улічваючы тактыка-тэхнічныя характарыстыкі узбраення, дазволіла б зрабіць паражэнне расейскага грамадзянскага самалёта з наступным ягоным падзеннем на ўкраінскую тэрыторыю, кантраляваную сіламі АТА.

Гэта дало б магчымасць Расеі абвінаваціць украінскую ўладу ў знішчэнні расейскага самалёта і гібелі расейскіх грамадзян, і стала б бясспрэчнай падставай для ўвядзення расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.

Для такога кроку расейскаму боку спатрэбіліся б вельмі сур'ёзныя падставы, напрыклад абвінавачванне ўкраінскай ўлады ў масавай гібелі расейскіх грамадзян.

«Асобы цынізм ў тым, што тэракт планаваўся менавіта супраць мірных, ні ў чым не вінаватых расейскіх грамадзян, якія разам з дзецьмі ляцелі на адпачынак», - адзначыў Налівайчанка.

Звесткі разведкі сведчаць аб тым, што ужо 18 ліпеня баевікі чакалі ўвядзення на тэрыторыю Украіны расейскіх Узброеных сіл. Інфармацыйная падрыхтоўка такога развіцця падзей вялася расейскім бокам цягам некалькіх папярэдніх дзён. Расейскія СМІ масава тыражавалі паведамленні аб тым, што нібыта з украінскага боку вяліся артылерыйскія абстрэлы тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках