6 траўня 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Майдане затрымалі расейскіх дыверсантаў з гранатамётам

4
На Майдане затрымалі расейскіх дыверсантаў з гранатамётам

Праваахоўнікі затрымалі дзве дыверсійныя групы пасля ранішніх сутычак на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.

Пра гэта ў чацвер у каментары "Украинской правде" паведаміў кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка.

"Былі затрыманыя дзве дыверсійныя групы. Адная - з гарантамі. Якая замест таго, каб дапамагаць камунальнікам, або самім майданаўцам навесці парадак, збіралася ўчыніць дыверсійны акт супраць саміх цывільных грамадзян. Другая - гэта затрыманы аўтамабіль з расейскімі нумарамі з гранатамётам, які ў гэты час пачаў рухацца ў бок Майдана з прылеглай тэрыторыі", - распавёў Налівайчанка.

Са слоў кіраўніка СБУ, абставіны запланаваных інцыдэнтаў цяпер высвятляюцца падчас допытаў затрыманых.

Пра дакладную колькасць людзей у складзе дыверсійнай групы з гранатамі ён таксама не змог паведаміць на гэты момант.

"Для бяспекі горада і ўсіх грамадзян сапраўды важна, каб камунальнікі маглі прыбраць хоць бы праезную частку, што забяспечыць магчымасць не пакідаць там незаконныя прадметы і такім чынам абараніць і людзей на Майдане і кіян", - сказаў Налівайчанка.

Між тым, на самім Майдане неўпаўнаважаныя асобы ўмацоўваюць барыкады драўлянымі паддонамі і калючым дротам, які яны раскладваюць зверху на шынах, якія раней былі апорай барыкад.

Гэтым займаюцца некалькі дзесяткаў чалавек у камуфляжы з палкамі. Твары некаторых з іх хаваюцца пад маскамі.

У той жа час сам перыметр намётавага мястэчка трохі паменшыўся і цяпер займае праезную частку вуліцы Хрэшчаціка ад Дома Прафсаюзаў да Галоўпаштамта.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках