6 траўня 2024, панядзелак, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гародняй перакуліўся лесавоз з драўнінай

4

Кіроўца заснуў за стырном.

Лесавоз з драўнінай перакуліўся на аўтадарозе Гародня-Астрына. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася сёння ўночы ў Гарадзенскім раёне. Лесавоз накіроўваўся з абласнога цэнтра ў Маладзечне. На 33 кіламетры аўтадарогі Гародня-Астрына гружаны бярвёнамі аўтацягнік з прычэпам з'ехаў у левы кювет і перакуліўся.

Кіроўца вялікагруза быў прышпілены рамянём бяспекі і ў аварыі не пацярпеў. Як высветлілася, ён не заўважыў, як заснуў за стырном.

Фота: ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама

Фота: ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках