6 траўня 2024, панядзелак, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія альпіністы паднімуцца на вулкан ў Перу

Беларускія альпіністы паднімуцца на вулкан ў Перу

19 альпіністаў-аматараў накіроўваюцца ў перуанскія Анды для ўзыходжання на вяршыню дзенага вулкана Эль Місці.

Узыходжанне плануеццва здзейсніць ў альпійскім стылі ў рэкордныя для вяршыняў такой вышыні тэрміны. Нягледзячы на тое, што вышыня Эль Місці 5822м, што перасягае вышэйшую кропку Еўропы - гару Эльбрус, узыходжанне на вяршыню і спуск да падножжа вулкана мяркуецца здзейсніць цягам 24 гадзін 14-15 жніўня, паведамляе sergueivarivoda.blogspot.com.

На шляху да вяршыні на вышыні блізу 4800 метраў мяркуецца ўсталяваць адзіны намётавы лагер. Для часткі ўдзельнікаў экспедыцыі тут і закончыцца ўзыходжанне праз гіпаксію, якая можа прычыніцца да горнай хваробы. Бо на вышыні Эль Місці ўтрыманне кіслароду менш за 50% ад нармальнага паказніка на ўзроўні зямлі.

У складзе экспедыцыі альпіністаў-аматараў 9 мужчын і 10 жанчын ва ўзросце ад 17 да 60 гадоў.

Гэта ўжо 14 экспедыцыя ў рамках праекта «Сем вяршыняў». Частка з іх праходзіла ў рэжыме хуткаснага ўзыходжання: Сайрэкабур (Чылі, 6024м) за 24 гадзіны, Карапуна (Перу, 6425м) за 48 гадзін, Музтаг-Ата (Кітай, 7546м) за 164 гадзіны без папярэдняй акліматызацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках