6 траўня 2024, панядзелак, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна скасуе спецпошліны на беларускія тавары 19 жніўня

1
Украіна скасуе спецпошліны на беларускія тавары 19 жніўня

Украіна з 19 жніўня скасуе спецпошліны на беларускія тавары.

Такую пастанову прыняла Міжведамасная камісія міжнароднага гандлю (МКМТ), паведамляецца на сайце Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Украіны.

Чакаецца, што інфармацыя аб прынятай пастанове МКМТ будзе апублікаваная 8 жніўня 2014 ў газеце «Урядовый курьер».

Улады Украіны разлічваюць, што Беларусь бліжэйшым часам не будзе накладаць ліцэнзаванне на ўкраінскія кандытарскія вырабы і сыравіну для іх вытворчасці, асобныя віды макаронных вырабаў, піва соладавага, цэмент, шкло паліраванае і шклатару.

Нагадаем, Беларусь увяла часовае, на паўгода, ліцэнзаванне паставак у рэспубліку піва (з 1 траўня), а таксама цэменту, паліраванага шкла і шклатары, некаторых відаў макаронных і кандытарскіх вырабаў (з 1 чэрвеня) з-за межаў адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

Міжведамасная камісія міжнароднага гандлю Украіны ў адказ увяла спецпошліны на імпарт шэрагу тавараў з Беларусі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра спецыяльныя пошліны адносна імпарту беларускіх кандытарскіх вырабаў, малочнай прадукцыі, электрычных лямпаў напальвання, угнаенняў і лядоўняў.

Фота: krmagazine.ru

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках