6 траўня 2024, панядзелак, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал праз рэкламу на БТ: канкурэнты падставілі менскую фірму

7
Скандал праз рэкламу на БТ: канкурэнты падставілі менскую фірму

Гісторыя з вынясеннем прадпісанні БТ «за неналежную рэкламу» мела працяг.

У рэдакцыю сайта charter97.org звярнуўся дырэктар ТАА «Сабрат» Андрэй Шчуцкі, у дачыненні да якога Міністэрства гандлю вынесла прадпісанне «за размяшчэнне неналежнай рэкламы расейскага прадукта «Ламінарын».

«Гэты прадукт не з'яўляецца лекавым сродкам або вырабам медыцынскага прызначэння. Разам з тым, у рэкламе паведамляецца пра лячэбныя ўласцівасці гэтага прадукта. Міністэрствам гандлю вынесена прадпісанне Белтэлерадыёкампаніі - распаўсюджвальніку, а таксама ТАА «Сабрат» - заказчыку гэтай рэкламы. Рэкламадаўцы не змаглі падаць дакументы, якія б пацвярджалі лячэбныя ўласцівасці вырабу. Такім чынам, цяпер рэклама прадукту «Ламінарын» забароненая», - гаварылася ў паведамленні Міністэрства гандлю.

Дырэктар ТАА «Сабрат» сцвярджае, што гэтую сітуацыю зладзілі канкурэнты кампаніі.

«Блытаніна атрымалася праз рэгістрацыю. У нас скончылася дзеянне аднаго рэгістрацыйнага пасведчання, і мы спынілі продаж аднаго прадукту і пачалі продаж іншага. Ідзе інфармацыйная барацьба канкурэнтаў, і пра нас увесь час «зліваюць» інфармацыю, калі ў нас штосьці скончыцца. Канкурэнты робяць такія дробныя падставы праз кантралюючыя і назіраючыя органы. І гэты казус выліўся ў тое, што нас, мала таго, што ў недабраякаснай рэкламе абвінавачваюць, так і ў незарэгістраваным тавары. Але на самой справе мы ніколі не гандлюем незарэгістраваным таварам. Нашай кампаніі ўжо шмат гадоў, і мы працуем выключна з зарэгістраваным таварам і выконваем усе патрабаванні закона», - адзначыў ён.

Андрэй Шчуцкі адзначыў, што праз гэтую сітуацыю ў кампаніі з'явіліся праблемы.

«Праз гэтую блытаніну, з якой я зараз разбіраюся з Мінгандлем, у мяне падоўжыліся праблемы, якія перыядычна ўзнікаюць праз канкурэнтаў, якія падліваюць алею ў агонь ананімнымі званкамі нібыта незадаволеных карыстальнікаў. Я сам хрысціянін, і мы стараемся, каб у нас не было незадаволеных кліентаў. Мы за здароўе беларусаў, і робім для гэтага вельмі шмат», - заявіў Андрэй Шчуцкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках